Публикация в газете “Культура” №46 15 ноября 2014г.Первый блин не комом Люди с фотоаппаратом делятся на две группы – профессионалов и любителей. Основное отличие не в качестве, а в подходе. Профессионал должен в совершенстве владеть ремеслом. Знать и уметь использовать законы композиции. Профессионал обязан, должен выполнить свою работу, что бы ни случилось. Ведь событие- а это может быть соревнование, свадьба, встреча и т.д. – никогда не повторится. Фотограф должен все предусмотреть. В том числе и то, что любая, даже самая дорогая камера может сломаться в любую минуту. Космические корабли порой ломаются, что уже говорить о прочей технике. Эту историю рассказываю ученикам на первом занятии своего курса “Практическая цифровая фотография”. “Первый блин комом”, ”Не было бы счастья, да несчастье помогло” – приходят на ум эти поговорки, когда вспоминаю первую съемку для газеты. В клубе, в редакции газеты “Вечерний Минск” у нас была, наверное, единственная в Белоруссии общественная фотогалерея: в коридорах на стенах мы устраивали раз в месяц фотовыставки. Лучшие снимки печатались в газете, где была рубрика ” Фотоклуб ВМ представляет”. Затем мы одни из первых в республике сделали фотовыставку в кинотеатре. На белорусском телевидении была показана передача о нас. То есть с фотографией я уже плотно дружил и имел достаточный багаж знаний. В тот день все произошло, как и планировал. Прозвучал старт, и я отснял то, что хотел. Даже с запасом, чтобы было из чего выбирать. Дома первым делом пошел в ванную комнату проявлять пленку, там у меня была фотолаборатория. Тот почему-то улыбается. Всю фотографию можно, я так думаю, условно разделить на две большие группы – “потребительскую” и “арт”, или “творческую” фотографию. Первая имеет прикладное значение, с ней мы сталкиваемся каждый день – это и рекламная, и в большинстве своём репортажная фотография, снимки на память и т.д. То есть фотография для глаз. Та и другая фотография важны. Границы между ними размыты, и часто из потребительской фотография переходит в другую группу. Минск. Октябрь 2014г. Першы блін не камяком Вадзім КАЧАН, фатограф, выкладчык фатаграфіі Людзі з фотаапаратам дзеляцца на дзве групы — прафесіяналаў і аматараў. Асноўнае адрозненне — у падыходзе. Прафесіянал павінен дасканала валодаць рамяством, ведаць і ўмець выкарыстоўваць законы кампазіцыі, абавязаны выканаць сваю працу. Бо падзея — а гэта можа быць спаборніцтва, вяселле, сустрэча і іншае — ніколі не паўторыцца. Фатограф мае ўсё прадугледзець. У тым ліку і тое, што любая, нават самая дарагая камера, можа зламацца ў любую хвіліну. А наступную гісторыю распавядаю вучням на першым занятку курсу “Практычная лічбавая фатаграфія”. “Першы блін камяком”, “Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло” — прыходзяць на розум гэтыя прымаўкі, калі згадваю сваю першую здымку для газеты. Было гэта ў 1980-х. Захварэў фотакарэспандэнт газеты “Фізкультурнік Беларусі”, і рэдакцыя звярнулася ў фотаклуб “Вячэрні Мінск” пры аднайменнай газеце, членам якога я тады быў, з прапановай: можа хтосьці зможа замяніць яго і паздымаць для газеты цягам двух-трох тыдняў, пакуль фотакар не паправіцца. Я пагадзіўся. І на ўсё жыццё запомніў гэтую здымку. А трэба было зафіксаваць старт спартсмэнаў-”бегуноў” у Баравой пад Мінскам. Планавалася размясціць на трэцяй старонцы некалькі здымкаў і тэкст. А мая задача — тры фота на старце, а раніцай — прынесці адбіткі ў рэдакцыю. Задача не складаная, але ўсё роўна падрыхтаваўся: пачысціў фотаапараты і аб’ектывы, заправіў плёнкай касеты (тады мы, члены клуба, бралі вялікія бабіны па дзвесце метраў на кінастудыі “Беларусьфільм” і самі запраўлялі ў касеты — так атрымлівалася танней, асабліва калі здымаеш шмат, а на плёнцы атрымлівалася не 36, а 40 — 45 кадраў, што было зручна). Раніцай а 10-й па мяне прыбыла рэдакцыйная машына, і з карэспандэнтам паехалі ў Баравую. Быў сонечны дзень, да старту ставала часу, і я паздымаў падрыхтоўку, партрэты спартсмэнаў. Хваляванне, што адчувалася спачатку, сцішылася. Пакуль жа выбраў кропку, прыкінуў, што, акрамя агульнага плану, здыму сярэдні і некалькі буйных. Здымаць вырашыў “Зенітам”, хоць у кайстры ляжала і запасная камера “ФЭД”. А нягледзячы на сонца на дне сумкі прыхаваў складны парасон (у тыя часы — рэдкасць і дэфіцыт) на выпадак, калі з надвор’ем штосьці адбудзецца… Зазначу, што вопыт заказнога фатаграфавання ў мяне ўжо меўся. Паколькі фотатворчасць — справа не танная, каб неяк кампенсаваць выдаткі я часам здымаў дзетак у садку. З групы атрымліваўся прыбытак у 25 рублёў. Калі ўлічыць, што на асноўнай працы заробак быў 130, то прыбаўка істотная. Прычым рабіў не толькі партрэты, але і рэпартажы, жанравыя здымкі. Бацькам падабаўся нестандартны падыход. Плацілі ахвотна, бо кадры атрымліваліся “жывыя”. У клубе, у рэдакцыі “Вячоркі”, існавала, пэўна, адзіная ў Беларусі грамадская фотагалерэя: у калідорах мы ладзілі раз на месяц фотавыстаўкі. Лепшыя здымкі друкаваліся ў газеце, дзе была рубрыка “Фотаклуб “ВМ” прадстаўляе”. Затым аднымі з першых у рэспубліцы зрабілі фотавыстаўку ў кінатэатры. На тэлебачанні паказалі перадачу пра нас. Гэта значыць, з фатаграфіяй я ўжо шчыльна сябраваў і меў дастатковы багаж ведаў. …У той дзень усё адбылося, як і планаваў. Пасля старту я адздымаў тое, што хацеў. Нават з запасам. Дома ж найперш пайшоў у ванную праяўляць плёнку ў маёй фоталабараторыі. І вось тут, пад час праяўкі, і адбылося няшчасце. Падвяла наша родная савецкая сантэхніка. Замест прахалоднай вады пад час прамывання з-пад крана пацякла цёплая, нават гарачая. У выніку, плёнка пачарнела як смоль. Уявіце, як я знерваваўся. Але паступова ўзяў сябе ў рукі. Вырашыў хімікатамі адбяліць кадры. У павелічальнік паставіў магутныя лямпы. Ратаваў сітуацыю як мог. І вось раніцай, пацеючы ад хвалявання, дрыготкімі рукамі, не гледзячы ні на каго, перадаю сваю “ганебную” працу карэспандэнту, каб той панёс фота кіраўніцтву. Ён вяртаецца з рэдактарам. Апошні чамусьці ўсміхаецца. “Ну ўсё, — думаю, — пяць хвілін ганьбы…” А рэдактар, замест таго каб лаяць, пляскае па плячы і кажа, звяртаючыся да ўсіх у пакоі: – Вось малайчына, глядзіце, што значыць творчы падыход! Я не веру сваім вушам. А ён паказвае тую самую “бракаваную” фатаграфію супрацоўнікам і кажа, што размесцяць яе на першай паласе, толькі абрэжуць зверху і знізу, каб як панарама глядзелася. Так што і смех і грэх, але супрацоўніцтва з газетай адбылося. Так, ведаючы, якая ў нас сантэхніка, мне трэба было не запраўляць касету ўсёй плёнкай, а падзяліць яе і здымаць дзвюма камерамі. Але ўсё не прадугледзіш, а з любой сітуацыі мусіць існаваць годны выхад. Трэба яго толькі знайсці. Фатаграфію можна, я так лічу, умоўна падзяліць на дзве вялікія групы: “спажывецкую” і “арт”, або — “творчую”. Першая мае прыкладное значэнне, з ёй мы сутыкаемся штодня. Гэта і рэклама, і ў большасці — рэпартажы, здымкі на памяць… — фатаграфія для вачэй. А з другой групай кадраў мы знаёмімся на выстаўках — гэта фота для душы і сэрца. Тая і іншая — важныя. Межы паміж імі — размытыя, і часта са спажывецкай катэгорыі здымак пераходзіць у іншы статус. У мяне быў выпадак,калі здымаў вяселле ў Гомелі. Гэта было ў 1987-м. Пры друку на адным здымку аддрукавалася частка суседняга кадра. Адбылося візуальнае ўзаемадзеянне, супастаўленне двух светаў. З’явілася новая рэальнасць, тое, чаго не было ў жыцці. З’явілася новае гучанне. Так нарадзілася серыя “Вясельныя імгненні”. Гэта я да таго, што нават здымаючы вяселлі можна атрымаць творчую фатаграфію.
|